Белсат

Белсат

У жыхара Паставаў Віталя Пахомчыка раніцай адбыўся ператрус у сувязі з крымінальнай справай за знявагу дэлегатаў УНС ад Пастаўскага раёна, якая нібыта была ў адной з сацыяльных сетак, паведамляюць праваабаронцы.

А 7-й раніцы да Віталя прыйшлі чатыры міліцыянты і два панятыя. Забралі два ноўтбукі і два тэлефоны.

Віталь Пахомчык — прадпрымальнік, мае трэнажорны зал «РэЖым».

Раніцай у Оршы была затрыманая зоаабаронца Алена Мірашнічэнка. Паводле папярэдняй інфармацыі, яе падазраюць у абразе супрацоўніка міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0