«Яшчэ не веру, што я на волі. Здаецца, зараз туды вярнуся», — сказаў былы вязень «Валадаркі».

Лявон пажартаваў, што ў турме прызвычаіўся да тэлесерыялаў і забаўляльных шоу, цяпер ягонае любімае «Давай пажэнімся». Што да прысуду, Лявон Халатран будзе яго абскарджваць, а таксама збіраецца адрэагаваць на тое, што пры затрыманні яго білі і абражалі.

«Пакуль сэнсу асабліва няма, але абавязкова трэба гэта зрабіць. Спадзяюся, потым будуць умовы і інструменты, каб гэта спыніць, бо там б’юць кожнага», — сказаў ён.

Паводле Лявона, стаўленне ахоўнікаў «Валадаркі» да вязняў і ўмовы там прымальныя, але следства да палітычных ставіцца інакш.

«Палітычных там у кожнай камеры ўжо па 5 чалавек, не ведаюць, куды падзець, тасуюць», — сказаў Халатран.

Дзе Лявон Халатран будзе адбываць «хімію», палітвязню невядома. З яго ўзялі падпіску пра нявыезд і належныя паводзіны. Паводле прысуду, адзін дзень у СІЗА Халатрану залічаны за 2 дні на «хіміі».

Актывісту штаба Бабарыкі Лявону Халатрану прысудзілі 2 гады хіміі і часова вызвалілі

Актывіст штаба Бабарыкі Халатран у апошнім слове: «Я люблю сваю радзіму — Беларусь. Я не прызнаю віну»

«Дубасілі па галаве, прыгаворваючы: «чарнадупы». Гутарка з жонкай палітвязня пра выхаванне сына без бацькі і ратаванне творчасцю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0