Tut.by

Tut.by

У Гродне распачалі крымінальную справу па факце прымусу да ўдзелу ў забастоўцы з пагрозай прымянення гвалту.

Увечары 20 жніўня 2020 года на мабільныя тэлефоны кіраўніцтва ААТ «Гродна Азот» паступілі паведамленні з пагрозамі забойствам у выпадку няўдзелу ў забастоўцы і падтрымкі страйкама. Такія ж паведамленні паступілі шасці супрацоўнікам у Viber, пры гэтым у кожным падобным выпадку ўказваліся імёны дзяцей работнікаў прадпрыемства.

Супрацоўнікі ўспрымалі пагрозу рэальна, асцерагаліся за сябе, а таксама за жыццё і здароўе сваіх дзяцей, таму напісалі адпаведныя заявы ў Следчы камітэт, паведамілі 21 жніўня 2020 года ў ведамстве. Па гэтым факце і распачалі справу па арт. 200 КК.

Некалькі супрацоўнікаў прадпрыемства выклікалі на допыт, паведамляе hrodna.life.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0