Геатэрмальная станцыя ў Нідэрландах, якая забяспечвае цяплом вялікі цяплічны камбінат. Фота thinkgeoenergy.com

Тэмпература ядра Зямлі, што знаходзіцца на глыбіні прыкладна 3000 км, дасягае 5400°C — такую тэмпературу мае і паверхня Сонца. Гэтую цеплыню бліжэй да паверхні пераносіць магма — расплаўленая парода. Геатэрмальныя энергетычныя кампаніі свідруюць паверхні, пад якімі знаходзяцца такія гарачыя пароды, а цеплыню ад іх выкарыстоўваюць для вытворчасці электраэнергіі.

Геатэрмальная энергія мае вялікі патэнцыял, бо дзякуючы ёй можна стварыць экалагічную сістэму ацяплення. Таму інтарэс да гэтай крыніцы энергіі павялічваецца не толькі ў Новай Зеландыі. Ужо налічваецца каля 600 геатэрмальных электрастанцый ва ўсім свеце, піша BBC.

 У Парыжы ёсць свідравіны, якія забяспечваюць цяплом многія раёны. Каля Версаля пачалі пабудову геатэрмальнай станцыі, якая будзе забяспечваць цяплом 12 тысяч дамоў.

Мюнхен таксама робіць вялікія стаўкі на геатэрмальныя крыніцы.

А Італія і Турцыя ўжо даўно развілі ўласныя тэхналогіі ў гэтай галіне.

А лідарам у выкарыстанні геатэрмальнай энергіі з’яўляецца Ісландыя дзякуючы сваім шматлікім вулканічным рэгіёнам і гейзерам.

Фота Depositphotos.com

Перавага геатэрмальнай энергіі перад іншымі аднаўляльнымі крыніцамі, у прыватнасці, перад сонцам і ветрам, у пастаяннай даступнасці. Цеплыня, якая знаходзіцца ў нетрах Зямлі, будзе там у любы час сутак. Аднак на свідраванне і абсталяванне геатэрмальных станцый пакуль патрабуецца значна больш затрат, чым на ветравую або сонечную энергетыку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?