«Брэсцкая газета»

Папярэдняе пасяджэнне прайшло ў закрытым рэжыме, паколькі на ім разглядаліся пісьмовыя матэрыялы справы, што патрабуюць сакрэтнасці. Раней на судовых пасяджэннях па справе ўжо паспелі заслухаць абвінавачванне, паказанні аднаго абвінавачанага і прадстаўніка іншага, паказанні пацярпелых і сведак.

У пятніцу дачка Генадзя Шутава Анастасія папрасіла далучыць да матэрыялаў справы знойдзеныя ў інтэрнэце звесткі, што пацярпелы Раман Гаўрылаў, які страляў у яе бацьку, удзельнічаў у спаборніцтвах па армрэслінгу ў 2017 годзе, хоць раней ён заяўляў, што не валодае якімі-небудзь баявымі мастацтвамі і таму стрэліў у Шутава дзеля самаабароны. Сам Гаўрылаў абверг інфармацыю аб удзеле ў гэтых спаборніцтвах.

Крыху пазней пачаліся судовыя спрэчкі. Першым слова ўзяў дзяржабвінаваўца. Ён заявіў, што Кардзюкоў дзейнічаў увечары 11 жніўня наўмысна і хацеў забіць Гаўрылава і Галіцына з помсты, бо ішоў на месца здарэння як на вайну. Таксама дзяржабвінаваўца сказаў, што Гаўрылаў «імкнуўся прычыніць найменшую шкоду», стрэліў у Шутава, але трапіў у патыліцу. Пракурор запатрабаваў для Кардзюкова пакаранне 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Загінулага Шутава таксама прапануе прызнаць вінаватым у супраціўленні супрацоўнікам пры выкананні, але без прызначэння пакарання.

Пацярпелыя падтрымалі дзяржабвінаваўцу.

Дачка Шутава ў судовых спрэчках заявіла, што на лаве падсудных павінны быць Гаўрылаў і Галіцын, а не Кардзюкоў. Аляксандр і Генадзь, па яе думку, павінны быць апраўданыя.

Прысуд будзе абвешчаны ў 10.00 25 лютага.

Генадзя і Аляксандра абвінавачваюць у супраціве супрацоўнікам органаў унутраных спраў ці іншым асобам, якія ахоўваюць грамадскі парадак (па ч. 2 арт. 363 КК РБ). Праўда, Кардзюкоў на судзе заявіў, што не ведаў, што гэтыя мужчыны — пры выкананні, паколькі яны былі апранутыя ў цывільную вопратку, не прадстаўляліся і не паказвалі дакументы.

«Хацеў стрэліць у перадплечча». Вайсковец, які 11 жніўня забіў Генадзя Шутава, даў паказанні

«Паступаюць пагрозы на мабільны нумар». Вайскоўцы са «справы Шутава» ў Брэсце патрабуюць закрыць працэс

На судзе па справе Шутава стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў у Брэсце