Фота Znak.com

У Маскве ўвечары ў пятніцу, 19 лютага, супрацоўнікі паліцыі затрымалі некалькі валанцёраў — «наглядчыкаў», якія ахоўваюць мемарыял на месцы забойства палітыка Барыса Нямцова. На вялікі Маскварэцкі мост, дзе было ўчыненае злачынства, ужо шэсць гадоў добраахвотнікі прыносяць кветкі, свечкі і фота Нямцова. Упершыню за ўвесь час існавання мемарыяла яго абгарадзілі металічным плотам. Пра гэта Znak.com распавялі валанцёры.

Фота Znak.com

Затрыманні «наглядчыкаў» былі і раней, але яшчэ ніколі паліцыянты не агароджвалі мемарыял. «Такога ніколі не было — за ўсе шэсць гадоў, з моманту з'яўлення мемарыяла. Гэта сапраўды ў першы раз», — распавяла Карына Старасціна, якую акурат і затрымалі.

На наступным тыдні будзе гадавіна забойства Барыса Нямцова. Яго застрэлілі на Вялікім Маскварэцкім мосце 27 лютага 2015 года. У ліпені 2017 года былога байца батальёна «Поўнач» Заура Дадаева прысудзілі да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Суд устанавіў, што менавіта ён забіў Нямцова.

Саўдзельнікі Дадаева атрымалі ад 11 да 19 гадоў пазбаўлення волі. Арганізатарам забойства следства лічыць кіроўцу намесніка камандзіра батальёна «Поўнач» (там служыў Дадаеў) Руслана Мухудзінава, які абвешчаны ў вышук. У пачатку 2020 года Уладзімір Пуцін заявіў, што ўстаноўленыя заказчыкі забойства Нямцова, але іх прозвішчы дагэтуль невядомыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?