Фота CNN

Фота CNN

Агулам спатрэбілася 600 дронаў, каб стварыць «Зорную ноч» на небе ў Цяньцзіні, што на поўначы Кітая. Кампанія па вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў EFYI Group, разам з Цяньцзіньскім універсітэтам, паставілі сусветны рэкорд па працягласці анімацыі, выкананай дронамі. Анімацыя доўжылася 26 хвілін і 19 секунд, паведамляецца на сайце Кнігі рэкордаў Гінэса.

«Зорная ноч» была не адзінай карцінай, якую паказалі дроны. Беспілотнікі прадэманстравалі гісторыю жыцця мастака, а таксама яшчэ некаторыя вядомыя карціны, у тым ліку «Пшанічнае поле з кіпарысамі» і творы з серыі «Сланечнікі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0