Грамадства

Суд у Гродне прызнаў звальненне работнікаў «Азоту» законным

Суд Кастрычніцкага раёна вынес рашэнне па пазове незалежнага прафсаюза «Гродна Азот» супраць прадпрыемства. Трынаццаць былых работнікаў патрабавалі прызнаць іх звальненне незаконным, кампенсаваць вымушаныя прагулы і маральную шкоду. Суддзя Дзмітрый Шанін 19 студзеня вырашыў у задавальненні пазову адмовіць, паведамляе Hrodna.Life.

«Гродна Азот». Фота belchemoil.by

На пасяджэнне прыйшло з дзясятак жыхароў горада, юрыст незалежнага прафсаюза Аляксандр Парадкаў, трое пазоўнікаў, прадстаўнік адказчыка Валеры Літвін. Падтрымаць работнікаў прыехаў віцэ-старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч, былы работнік «Гродна Азот».

Суддзя прызнаў звальненне хімікаў законным. Пры гэтым ён абавязаў ААТ «Гродна Азот» прывесці фармулёўку прычын звальнення ў дачыненні да Артура Богуша, Вадзіма Венскага, Аляксея Дарагога, Аляксея Сідара ў адпаведнасці з п. 6.2. Дэкрэта № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый».

Рашэнне суда будзе абскарджвацца, паведаміў прадстаўнік незалежнага прафсаюза.

Хто і чаму судзіўся з прадпрыемствам?

Усе пазоўнікі — былыя работнікі «Гродна Азот». У розны час яны напісалі заяву аб далучэнні да стачкі. У выніку 11 хімікаў звольнілі за прагулы, дваіх — за парушэнне працоўнай дысцыпліны і прычыненне шкоды прадпрыемству.

Яны звярнуліся ў суд з патрабаваннем прызнаць звальненне незаконным, аднавіць на працы і выплаціць кампенсацыі. Свае страты кожны ацаніў у суму ад 3000 да 10 000 рублёў.

Першая дасудовая сустрэча бакоў прайшла ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 11 студзеня.

Яшчэ да таго, як суд скончыўся, некаторых азотаўцаў выклікалі ў Следчы камітэт як сведак па справе па арт. 200 КК (прымус да страйку альбо да адмовы ад удзелу ў ёй).

Маўляў, 20 жніўня 2020 года на мабільныя тэлефоны кіраўніцтва ААТ «Гродна Азот» паступілі паведамленні з пагрозамі забойствам у выпадку няўдзелу ў забастоўцы і падтрымкі стачкама. Такія ж паведамленні паступілі шасці супрацоўнікам у Viber, пры гэтым у кожным падобным выпадку ўказваліся імёны дзяцей работнікаў прадпрыемства, паведамлялі ў Следчым камітэце.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме2

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў19

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме2

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць