Сюды самазвалы няспынна звозяць снег. 

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Станцыя можа ўтылізаваць за суткі каля 5 тысяч кубоў снегу. Гэта 333 «МАЗы». Калі ўсё ідзе без тэхнічных перапынкаў і затрымак, у некаторыя дні прымаем 350 і нават 400 грузавікоў. Але прыпынкі на прафілактыку і агляд, а таксама ачыстку прыёмнай камеры неабходныя», — распавёў намеснік начальніка ўчастка прадпрыемства Уладзімір Рубец «Мінск-Навінам».

Снег адпраўляюць у сепаратар-драбнілку, дзе яго растоплівае сцёкавая цёплая вада ў 16 градусаў. Яна паступае сюды з каналізацыйна-помпавай станцыі і па крузе адпраўляецца назад у калектар.

Сепаратар-драбнілка. Зверху на яго выгружаюць снег, а цёплая вада, якая паступае знізу, растоплівае яго.

Сепаратар-драбнілка. Зверху на яго выгружаюць снег, а цёплая вада, якая паступае знізу, растоплівае яго.

Трэба таксама адсочваць разгрузку. У кузаве могуць быць камяні, галіны і іншае буйное смецце, якое можа пашкодзіць абсталяванне.

У часе плаўлення снегу пясок асядае на дно. Па меры напаўнення яго разам са смеццем выгружаюць у кантэйнер, а затым вывозяць на адзін з палігонаў цвёрдых бытавых адходаў прадпрыемства «Экарэс». 

Кожны самазвал разгружаецца ў сярэднім за 2-3 хвіліны. Снег апрацоўваецца бесперапынна. Сёлета ад пачатку зімовага сезону і па 10 лютага тут утылізавалі каля 53 тысяч кубоў снегу. Летась за ўвесь сезон — усяго 150 кубоў.

У канцы сакавіка станцыя рыхтуецца да кансервацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0