Свет

«Ды ўс*алася мне ваша «рідна мова». 15-гадовая ціктокерка з Кіева трапіла ў скандал, але знайшла спосаб уратавацца ВІДЭА

«Я прашу прабачэння за негатыўныя выказванні ў бок украінскай мовы. Усе людзі здзяйсняюць памылкі, і я не выключэнне. Гэта была рэакцыя на абразы мяне. Насамрэч я добра ведаю ўкраінскую мову, свабодна ёй валодаю, але з невялікім акцэнтам. Мне падабаецца жыць ва Украіне, я ніводнага крыўднага слова не сказала ў бок гэтай краіны. Я не хацела крыўдзіць людзей, прабачце», — з такім зваротам выступіла 15-гадовая ціктокерка, жыхарка Кіева Ліза Ляоненка.

Расійскія СМІ і тэлеграм-каналы абураюцца, што дзяўчыну прымусілі запісаць гэта відэа насуперак прынцыпам свабоды слова.

Што ж гэта за гісторыя, якая апынулася ў цэнтры ўвагі сацсетак і ва Украіне, і ў Расіі?

Украінская школьніца Ліза Ляоненка мае больш за 140 тысяч падпісчыкаў у сацсетцы Цікток. Сумнеўную папулярнасць яна здабыла дзякуючы нецэнзурнаму абразліваму відэа пра ўкраінскую мову. 

«Ды ўс*алася мне ваша «рідна мова». Калі чалавек не любіць гэтую мову, то навошта на ёй размаўляць. Каб вы разумелі, наколькі я адмоўна стаўлюся да ўкраінскай мовы, я не буду сябраваць з тым чалавекам, які размаўляе па-ўкраінску. Мяне вельмі ятрыць гэта мова, асабліва яе гучанне. Таму маленькія патрыёцікі са сваіх сёлаў, ад*біцеся ад мяне, калі ласка. Чаму з сёлаў? Таму што ў Кіеве, ***дзь, амаль нікога няма, хто размаўляе па-ўкраінску. Усе гавораць на рускай, і нікога гэта не ***», — заявіла Ліза сваім падпісчыкам.

Асаблівасць сітуацыі ў тым, што дзяўчыне 15 гадоў і прыцягнуць яе немагчыма ні да адміністратыўнай, ні да крымінальнай адказнасці.

Заява выклікала рэзананс ва ўкраінскім грамадстве. Што было пасля? Лізу Ляоненка дадалі ў базу сайта «Міратворац» за «ўдзел у інфармацыйнай спецаперацыі Расіі супраць Украіны». Блогеры даведаліся, што бацька дзяўчыны — чыноўнік, а маці валодае сеткай «Паніні-грыль». Ад бацькоў патрабавалі выбачэння за выказванні дачкі і заклікалі да байкоту іх бізнэсу.

Праз некалькі дзён школьніца запісала відэа, у якім прызнала сваю памылку і папрасіла прабачэння ў людзей.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога4

Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць