Фота з Вікіпедыі.

Фота з Вікіпедыі.

Паўабаронца «Мілана» і зборнай Бразіліі Кака (Рыкарду Ізэксан душ Сантуш Лейтэ) падпісаў шасцігадовы кантракт з мадрыдскім «Рэалам», паведамляе Спорт‑Экспресс са спасылкай на Reuters.

Сума ўгоды не раскрываецца, але мяркуецца, што яна складае ад 65 да 68 млн еўра.

Цяпер 27‑гадовы футбаліст знаходзіцца ў складзе зборнай Бразііі, што ўдзельнічае ў адборачным турніры чэмпіянату свету — 2010 ды рыхтуецца стартаваць у Кубку канфедэрацый.

Трансфер Кака - самы дарагі трансфер у гісторыі. Папярэдні рэкорд належыць таксама «Рэалу», які ў 2001 г. заплаціў «Ювентусу» 65 млн даляраў за Зінедзіна Зідана.

У студзені 2009 г. «Манчэстэр Сіці» быў гатовы выкласці за Кака 100 мільёнаў еўра, але бразілец не пагадзіўся на пераезд у Англію, дадае Спорт‑Экспресс.

Кака (гэта бразільскі скарот ад імені Рыкарду) нарадзіўся ў 1982 г. у сталіцы краіны Бразіліа. Выступаў за «Сан-Паўлу» (2001-2003), «Мілан» (2003-2009).

За роса-неры правёў 193 гульні, забіў 70 мячоў. Чэмпіён Італіі 2004 г., пераможца Лігі чэмпіёнаў сезона 2006/2007, уладальнік Залатога мяча 2007 г., а таксама чэмпіён свету 2002 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0