Грамадства

Ціханоўская: Апазіцыя ў Беларусі «страціла вуліцы»

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская прызнала, што апазіцыя «страціла вуліцы». Інтэрв'ю размясціла на сваім сайце ў пятніцу, 19 лютага, швейцарская штодзённая газета Le Temps.

Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

— Я павінна прызнаць, што мы страцілі вуліцы, у нас няма магчымасці змагацца з гвалтам рэжыму супраць пратэстоўцаў — у іх ёсць зброя, у іх ёсць сіла, так што так, на цяперашні момант здаецца, што мы прайгралі, — цытуе Ціханоўскую Tut.by.

Разам з тым яна паказала, што ўжо цяпер ідзе пабудова структур для «заўтрашняй барацьбы». Яна дадала, што робяцца спробы звязаць паміж сабой розныя апазіцыйныя аб'яднанні — на ўзроўні дактароў, настаўнікаў, былых сілавікоў.

— Наша стратэгія ў тым, каб лепш арганізавацца, падвяргаць рэжым пастаяннаму ціску — да таго часу, пакуль людзі не будуць гатовыя выйсці на вуліцы зноў, магчыма, вясной, — рэзюмавала экс-кандыдат у прэзідэнты.

«Павінна прызнацца, што часам барацьба становіцца настолькі цяжкай, ціск — настолькі моцным, што наступаюць моманты адчаю. Часам мне здаецца, што было б лепш вярнуцца ў Беларусь і хай яны мяне там арыштуюць, і тады мне не трэба было б браць на сябе гэтыя цяжкія абавязкі, згаджацца на гэтыя ахвяры, спрабаваць вырашыць праблемы, якія здаюцца невырашальнымі. Так, часам такое бывае. Але тут жа разумееш, што не можаш гэта зрабіць, калі ты сімвал, нацыянальны лідар; што не можаш узяць і кінуць усё гэта. І ты застаешся адна на некалькі хвілін, каб паплакаць», — сказала яна.

Святлана Ціханоўская выказала надзею на тое, што падчас свайго візіту ў Швейцарыю сустрэнецца з новым старшынёй Федэральнай рады гэтай краіны Андрэасам Эбі, а таксама з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет. З ёй лідарка беларускай апазіцыі, у прыватнасці, спадзяецца абмеркаваць перспектывы «міжнароднага расследавання злачынстваў, учыненых у краіне ў апошнія месяцы».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі2

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

Звярнулася 11 ліпеня, запісалі на 22 верасня. У Жодзіне абмяркоўваюць чэргі ў бальніцу1

Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы8

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць13

У галасаванні за птушку 2026 года перамог чорны бусел2

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару па Кіеве дасягнула 13 чалавек

«Склалі на ўскрайку лесу — і цішыня». Лукашэнка запатрабаваў здабываць прыбытак з бураломаў2

Памэла Андэрсан пачала сустракацца з вядомым галівудскім акцёрам, старэйшым за яе на 15 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі2

Лукашэнка заявіў, што ў беспілотніку, які ўпаў у Мінску, было 59 кг выбухоўкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць