Праваліўшы мас-старт. Беларусы з ЧС па біятлоне вяртаюцца з адным медалём
Сёння на чэмпіянаце свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы прайшоў жаночы мас-старт. Дзінара Алімбекава фінішавала 26-й, а Ганна Сола апошняй 30-й. Экс-беларуска Дар'я Блашко, што выступае за Украіну, 29-й.
Ганна Сола заваявала адзіны медаль на ЧС. Фота Дзяніса Касцючэнкі
Такім чынам з сусветнага першынства беларусы вяртаецца з адным медалём. Гэта бронза Ганны Сола ў мінулую суботу ў спрынце.
На ЧС у 2019 і 2020 гг. у нас наогул узнагарод не было. У 2017-м было срэбра ў Дар'і Домрачавай. У год, калі праводзіцца Алімпіяда, чэмпіянатаў свету не праводзіцца
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ