«Вярхоўны прадстаўнік [ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль] уздыме пытанне аб далейшым пагаршэнні сітуацыі ў Беларусі і рэпрэсіі супраць праваабаронцаў, грамадзянскай супольнасці і журналістаў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Рады ЕС.

Паводле інфармацыі Паўла Латушкі, на пасяджэнні таксама абмяркуюць чацвёрты пакет санкцый.

«Працэдура падрыхтоўкі санкцыйнага пакета прадугледжвае канфідэнцыяльнасць, аднак можна зыходзіць з таго, што Еўрасаюз пашырыць санкцыйныя спісы суддзяў і чыноўнікаў, а таксама сілавікоў», — напісаў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?