Фота D. Umbrasas, LRT

«Пад санкцыямі знаходзяцца ўсяго 90 чалавек. Гэта насмешка, і рэжым Лукашэнкі смяецца», — заявіла выданню Ціханоўская, паводле яе, зробленых Брусэлем крокаў супраць афіцыйна Мінска «смешна мала».

Яна дадала, што краіны Захаду павінны «спыніць фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі» і ўводзіць новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў улады, абвінавачаных у парушэнні правоў чалавека, а таксама суддзяў, «якія выносяць прысуды невінаватым».

«Быў вельмі важны той факт, што міжнародная супольнасць не стала прызнаваць Лукашэнку законным пераможцам на выбарах. Падтрымалі, але вырашаць праблему не захацелі», — сказала Ціханоўская.