Інцыдэнт адбыўся 30 жніўня 2020 года каля 16.15 на вуліцы Грамадоўскай у Маладзечне. Супрацоўнікі міліцыі вярталіся з выкліку ў райаддзел і звярнулі ўвагу на мужчыну, які паказваў непрыстойныя жэсты. Калі праваахоўнікі спыніліся для разбору, мужчына дастаў два нажы і накінуўся на міліцыянераў. Аднаму з супрацоўнікаў былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні ў выглядзе колатай раны ў патылічнай вобласці, другому — рэзанай раны галёнкі.

Прысудам суда яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 13 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з прымусовым лячэннем ад хранічнага алкагалізму. Абвінавачаны раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?