Экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі Генадзь Коршунаў уладкаваўся ў ЕГУ

Генадзь Коршунаў пакінуў пасаду дырэктара Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук у верасні мінулага года. Ён быў сярод тых навукоўцаў, якія асудзілі не толькі гвалт, але і фальсіфікацыі падчас прэзідэнцкіх выбараў.
Менавіта Генадзь Коршунаў незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў пацвердзіў, што, паводле даных красавіцкіх апытанняў, узровень даверу Лукашэнку ў сталіцы быў усяго 24%.
«Я зараз у нейкіх праектах разава ўдзельнічаю ў асноўным, — распавёў Генадзь Пятровіч «Народнай Волі». — Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт прапанаваў у іх папрацаваць. У маім становішчы было б недарэчна адмаўляцца, таму як сацыёлаг-даследчык працую ў ЕГУ са студзеня гэтага года. Вялікі дзякуй універсітэту за гэтую прапанову!»
-
20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме
-
«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку
-
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля
Каментары