Гандбольны СКА скасаваў кантракт з галкіперам, які падпісаў пісьмо за новыя выбары
Мінскі СКА скасаваў кантракт з галкіперам Максімам Лапіцкім. Кантракт скасаваны па пагадненні бакоў.
Фота з сайта Прэсбола
Спартсмен гуляў за СКА з 2011 па 2016-ы год і заваяваў з клубам Кубак Беларусі ў 2012-м і Кубак выкліку ў 2013-м. У гэтым сезоне галкіпер згуляў у 14-ці матчах.
Лапіцкі падпісаў ліст за новыя выбары і супраць гвалту