spring96.org

spring96.org

Наталля віну не прызнае. Справу разглядае суддзя Таццяна Акавітая.

На трэці дзень судовага разбіральніцтва па гэтай справе, 11 лістапада, па хадайніцтве абароны Наталлі Раентавай дзяўчыну адправілі на судова-псіхалагічную экспертызу, каб устанавіць, ці не знаходзілася яна падчас укусу ў стане афекту і ці ўсведамляла яна свае дзеянні ў той момант у поўнай меры.

Суд Цэнтральнага раёна паставіў перад Упраўленнем судова-псіхіятрычных экспертыз УГКСЭ 11 пытанняў аб псіхалагічным стане Раентавай 29 жніўня.

Праз больш за тры месяцы, 23 лютага, суд па гэтай справе аднавіўся: экспертызу нарэшце правялі. 

«Раентава ў перыяд часу, які адносіцца да здзяйснення інкрымінаванага ёй дзеяння, не знаходзілася ў стане афекту ці іншым эмацыйным стане, які пазбаўляў яе здольнасці ў поўнай меры ўсвядоміць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі», — прыйшлі да высновы эксперты.

Абвяшчэнне прысуду прызначанае на 24 лютага.

Чытайце таксама:
«Не было часу казаць, чаму затрымліваем». Пачаўся суд над дзяўчынай, якая ўкусіла амапаўца

Брат Наталлі Аляксандр, які быў затрыманы разам з ёй, цяпер знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне. На ўсіх працэсах сястры ён раней прысутнічаў, але ў пачатку снежня яго затрымалі самога ў межах крымінальнай справы. 

«Падрабязнасці мне невядомыя, следчы ў размове спаслаўся на таямніцу следства. Ведаю толькі, што знайшлі нейкае фота, дзе Саша на «плошчы Перамен», забралі яго ў пачатку снежня, прыйшлі за ім дадому і павезлі», — патлумачыла Любоў Раентава, маці Аляксандра і Наталлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0