Грамадства

Італьянскі забудоўшчык разбірае краны і сыходзіць, амбіцыйная будоўля «Газпрам-цэнтра» прыпыненая

Мы ўжо згадвалі драматычнае ўзвядзенне «Газпрам-цэнтра» ў Мінску, якім займаецца «Газпрам Трансгаз Беларусь». 

Будоўля пачалася ў 2013 годзе на месцы спецыяльна знесенага для гэтага аўтавакзала «Маскоўскі».

Чакалася, што ўжо ў 2020-м «Газпрам-цэнтр» стане самым высокім з функцыянуючых будынкаў сталіцы, але рэальныя вынікі 7 год работы абмежаваны фундаментам і невялікім каркасам пары ніжніх паверхаў.

Чытайце: «Газпрам» будзе прасіць Лукашэнку працягнуць будаўніцтва «Газпрам-цэнтра» да канца 2024. А здаць меліся сёлета

Выглядае, на дадзены момант будоўля ўвогуле спынена.

Як вядома «Нашай Ніве», з будоўлі са скандалам сыходзіць генеральны падрадчык, італьянская фірма Codest.

Ужо візуальна бачна, як забудоўшчык згортвае дзейнасць: будаўнічых кранаў засталося ўсяго два, і іх чакае лёс іншых — забудоўшчык разбірае іх і звозіць, бо плаціць за арэнду такой дарагой тэхнікі няма сэнсу, калі нічога не робіцца.

Рабочых на ўзвядзенні комплексу не відаць.

Як нам вядома, персанал італьянцы пераводзяць на аб'екты кампаніі ў Расіі і на будоўлю на вуліцы Янкі Купалы, дзе на месцы былой ВДНГ узводзіцца гатэль. 

Ясна таксама, што і паміж іншымі выканаўцамі, замоўцамі і кантралёрамі назбіраліся крытычныя непаразуменні: нам вядома аб непрацягненні кантракта з інжынернай кампаніяй, аб пэўных супярэчнасцях з праектным інстытутам. 

Атрымаць аператыўны каментар ад прэс-сакратара «Газпрам Трансгаз Беларусь» не ўдалося, таму што, як патлумачылі ў офісе, ён працуе дыстанцыйна, а на сайце пры гэтым указаны гарадскі офісны тэлефон. 

Нам абяцалі праясніць лёс будоўлі пазней. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Раніца — у школе, потым — гатэль». Знакаміты беларускі лыжнік расказаў, як жыве ў польскім Закапаным

«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?8

Мікола Дзядок параіў, што рабіць, каб наблізіць перамены29

Пад Баранавічамі мясцовы жыхар праводзіць бясплатныя экскурсіі па былой панскай сядзібе5

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

Зяленскі: Гатовыя весці перамовы дзе заўгодна, толькі не ў Расіі і дакладна не ў Беларусі9

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву10

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём5

Канфлікт у мінскай школе: Дырэктар не пусціў сына на ўрокі з-за знешняга выгляду34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц14

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць