Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў паразмаўляў з Аляксандрам Лукашэнкам па тэлефоне, паведамілі ria.ru ў сакратарыяце Мядзведзева.

«З-за шчыльных графікаў Аляксандра Рыгоравіча і Дзмітрыя Анатольевіча асабістай сустрэчы не адбылося, яны паразмаўлялі па тэлефоне і дамовіліся сустрэцца пазней», — распавялі ў Сакратарыяце.

Раней беларускімі афіцыйнымі СМІ паведамлялася, што Мядзведзеў далучыцца да перамоў Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы, каб абмеркаваць «самыя актуальныя пытанні», у тым ліку пытанне абароны і бяспекі Саюзнай дзяржавы. Але ўчора Дзмітрый Пяскоў сказаў, што гэта не так.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?