Справу разглядаў суддзя Юрый Машкетаў. Пацярпелы — інспектар ДАІ Андрэй Дубовіч.

Аляксандр Дзяркач знаходзіўся 9 жніўня на перакрыжаванні вул. Заслаўскай і пр. Машэрава ў Мінску, дзе нібыта прыняў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, гучна пляскаў у далоні, выкрыкваў лозунгі, потым выйшаў на праезную частку дарогі, дзе спыніў аўтамабіль ДАІ, што суправаджаў аўтазак. Нанёс па капоце службовага аўтамабіля не менш за 3-4 удары, нібыта нецэнзурна лаяўся ў бок супрацоўніка Андрэя Дубовіча і паказаў яму сярэдні палец.

Абвінавачаны быў затрыманы 21 кастрычніка ў сябе дома.

Суддзя Юры Машкетаў прыняў прапанову пракурора і прызначыў запатрабаванае пакаранне — 4 гады пазбаўлення волі.