Праз год мы будзем святкаваць 100-годдзе пабудавання неараманскай пярліны старога Менску – Касцёла св. Сымона і св. Алены (вядомага таксама як Чырвоны касцёл). Каталіцкая бажніца паўстала, калі царскія ўлады амаль пасля паўвекавой забароны дазволілі пабудову касцёлаў на тэрыторыі Беларусі. Фундатарам гэтага велічнага неагатычнага будынку зрабіўся Эдвард Вайніловіч, які назваў касцёл у памяць аб сваіх заўчасны памерлых дзецях Сымоне і Алене.

Уладыслаў Завальнюк, пробашч Чырвонага касцёлу, у форме казані распавядае пра гісторыю бажніцы і пра вычын Эдварда Вайніловіча, хаця, як заўжды ў казані лёс чалавека – толькі сведчанне Божага промысла, адно дзверы ў развагі пра Бога і Боскае.

Кніга аздобленая рэдкімі фотаздымкамі з хрысціянскімі бажніцамі Менску (не толькі каталіцкімі).

Уладыслаў Завальнюк. Так хацеў Бог! Паэма-казань. Мінск: Рымска-Каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены, - 300 ас. 2009.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?