24 лютага ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць франтальны падзел. Днём у заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, паведамляе Белгідрамет. Будзе воблачна з праясненнямі.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, які пераходзіць у дождж. Ноччу па паўночным усходзе месцамі чакаецца моцны снег, завіруха. У асобных раёнах туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер пераменных напрамкаў умераны, ноччу па ўсходзе парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад 0°С па захадзе да -14°С па ўсходзе; днём +4..+10°С, па ўсходзе -3..+3°С. Атмасферны ціск ноччу будзе слаба падаць, днём істотна не зменіцца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?