Грамадскія актывісты выйшлі ў Кіеве на акцыю пратэсту да Офіса прэзідэнта Украіны пасля таго, як суд у Адэсе прысудзіў двум вядомым актывістам перыяду Рэвалюцыі годнасці Сяргею Сцярненку і Руслану Дземчуку па 7 гадоў і тры месяцы пазбаўлення волі за выкраданне і катаванне чалавека, піша Радыё Свабода.
Як паведамляюць украінскія СМІ, у акцыі бяруць удзел некалькі тысяч чалавек. Паліцыя ўзмацніла ахову Офіса прэзыдэнта, а калі пратэстоўцы спрабавалі прарвацца праз шэрагі паліцэйскіх адбыліся моцныя сутыкненьні.

Адначасова акцыі пратэсту пачаліся яшчэ ў Львове, Жытоміры, Харкаве, Запарожжы і іншых абласных цэнтрах.
Паводле паліцыі, пратэстоўцы выкарыстоўвалі сьлезацечны газ і фаеры, ад якіх некалькі праваахоўнікаў атрымалі розныя траўмы.
Па фактах парушэньня грамадзкага парадку і супраціўленьня прадстаўнікам праваахоўных органаў завялі крымінальную справу. Паліцыя затрымала 17 чалавек. Журналісты сьцьвярджаюць, што ад дзеяньняў паліцыі пацярпеў апэратар аднаго з украінскіх тэлеканалаў.
Удзельнікі акцыі заклікалі ўкраінцаў далучыцца да ўсеўкраінскай акцыі пратэсту ў суботу, 27 лютага.
Каментары