«З сённяшняга дня аўтаматычнае выдаленне паведамленняў для ўсіх удзельнікаў даступна ў любым чаце. У гэтым рэжыме паведамленні знікаюць праз 24 гадзіны ці сем дзён пасля адпраўкі», — распавялі ў Telegram.

Пры гэтым аўтаматычнае выдаленне закране толькі тыя паведамленні, якія былі адпраўленыя пасля ўстаноўкі таймера, а больш ранняя перапіска застанецца ў гісторыі чата. Зваротны адлік пачынаецца адразу пасля адпраўкі паведамлення.

У кампаніі нагадалі, што раней «таймер самазнішчэння», які дазваляў не выдаляць паведамленні ўручную, быў даступны толькі ў сакрэтных чатах.

Аўтаматычнае выдаленне закране толькі тыя паведамленні, якія былі адпраўленыя пасля ўстаноўкі таймера — больш ранняя перапіска застанецца ў гісторыі чата. У адрозненне ад сакрэтных чатаў, зваротны адлік пачнецца адразу пасля адпраўкі паведамлення, а не ў момант чытання атрымальнікам.

Каб уключыць аўтаматычнае выдаленне на Android, трэба націснуць⋮ ачысціць гісторыю і выбраць патрэбны часавы інтэрвал.

На iOS заціснуць палец на любым паведамленні, націснуць «выбраць» > «Выдаліць чат» у верхнім левым куце экрана — «настроіць аўтавыдаленне».

Калі таймер уключаны, вы можаце ўбачыць, колькі часу засталося да выдалення таго ці іншага паведамлення ў меню дзеянняў: у групах і каналах уключаць аўтаматычнае выдаленне паведамленняў могуць толькі адміністратары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0