112.by

Дзяўчына звалілася ў неэксплуатаваны калодзеж з пітной вадой на прыватным падворку. Глыбіня — 3,5 метры.

Начальнік пажарна-аварыйна-выратавальнага паста Ігар Антанюк спусціўся ў калодзеж па лесвіцы, застрахаваў дзяўчыну і разам з кіроўцам Васілём Аўрамковым падняў яе на паверхню.

— Жанчына была ў прытомнасці, на пытанні адказваць не магла, толькі ківала галавой, — распавёў Ігар Антанюк.

Яе шпіталізавалі з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».