Міліцыянты спыніліся, падышлі да 22-гадовай жыхаркі Драгічынскага раёна і пачалі адгаворваць яе ад смяротнага кроку. Да іх падключыліся і прахожыя.

«Пойдзем, мая харошая. Трэба. Паехалі з намі», — кажуць яны.

Размова дазволіла выйграць час і наблізіцца да дзяўчыны. У нейкі момант міліцыянты схапілі яе за рукі і перацягнулі праз парэнчы ў бяспечнае месца.

Дзяўчыну даставілі ў бальніцу.