«Допытаў па сутнасці няма, хоць па справе працуюць каля 50 следчых», — адзначае ён у запісцы.

Цыгановіч зазначае, што яму незразумелыя гэтыя абвінавачванні, бо падчас «масавых беспарадкаў» (жнівень 2020 года) ён ужо знаходзіўся ў СІЗА-1, бо быў затрыманы 9 чэрвеня 2020 года і першапачаткова абвінавачваўся ў ч 2. арт 342 КК РБ (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), што следства звязвае са «справай Ціханоўскага». Але Цыгановіч адзначае, што да гэтай справы не мае ніякага дачынення.

Уладзімір Цыгановіч лічыць, што новыя абвінавачванні яму былі вылучаныя для таго, каб «не выпускаць» яго з СІЗА. Акрамя таго, ён упэўнены, што крымінальны пераслед — гэта помста за крытыку дзяржаўных органаў. Бо Цыгановіч таксама вядомы як блогер «MozgON», і на сваім youtube-канале ён размяшчаў рэпартажы, дзе крытыкаваў сацыяльна-эканамічныя праблемы ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0