Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Кэці Дэй Гуд, выкладчыца стратэгічнай камунікацыі з універсітэта Маямі, тлумачыць, што няспынны паток аднастайнай інфармацыі з сацсетак можа зрабіць нас эмацыйна чэрствымі. Прычына ў тым, што мы атрымліваем зашмат эмацыйна афарбаванай інфармацыі.

Акрамя гэтага, няспыннае прагортванне стужкі з навінамі змяняе тое, як наша нервовая сістэма рэагуе на падзеі, і робіць людзей больш недаверлівымі. У будучыні гэта можа прывесці да перападаў настрою, страты апетыту і нават да сардэчна-сасудзістых хвароб. Да таго ж, ёсць верагоднасць, што праз пастаянны негатыў з сацыяльных сетак людзі пачнуць менш спачуваць адно аднаму, піша выданне Huffpost.

Ёсць некалькі рэчаў, дзякуючы якім можна выправіць сітуацыю і абмежаваць час карыстання сацыяльнымі сеткамі.

Перш за ўсё, варта прызнаць, што праблема злоўжывання сацсеткамі сапраўды існуе для вас і што гэтыя рэсурсы дрэнна ўплываюць на ваша жыццё. Пасля гэтага неабходна паставіць для сябе межы і не прысутнічаць анлайн даўжэй за пэўны час. Трэба дакладна вызначыць, калі і колькі часу вы будзеце прысвячаць сацсеткам.

Псіхолагі раяць шукаць у інтэрнэце добрыя навіны і гісторыі, якія даюць пераключыцца з негатыву на пазітыў.

Лепш не карыстацца сацыяльнымі сеткамі без дакладнай мэты, калі проста ёсць вольны час ці трэба справіцца з негатыўнымі эмоцыямі. У такім разе больш дапаможа фізічная нагрузка, медытацыя, праца на карысць іншых людзей, сваёй супольнасці і іншыя метады дапамогі ментальнаму здароўю.

Таксама варта навучыцца ігнараваць адчуванне, што вы можаце прапусціць нешта тэрміновае праз сваю адсутнасць у сацсетках. Мы жывём у інфармацыйным грамадстве, таму, калі здарыцца нешта важнае, вы абавязкова так ці інакш даведаецеся пра гэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?