Вытворчасць расійскай вакцыны ад каранавіруса «Спутнік V» пачнецца ў найбліжэйшы час на РУП «Белмедпрэпараты», паведамляе Telegram-канал «Официальный Минздрав».

Кіруючая кампанія працягне працу па лакалізацыі ў Беларусі вытворчасці расійскай вакцыны «Спутнік V».

Ужо ў найбліжэйшыя дні з расійскага паўпрадукта пачнецца вытворчасць вакцыны.

Паралельна з адной з расійскіх кампаній працягваецца праца па арганізацыі выпуску вакцыны па поўным вытворчым цыкле.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?