Фота CNN
Калі жывёлу ўпершыню за шмат гадоў абстрыглі, вага яе абстрыжанай воўны склала больш за 35 кілаграмаў — гэта амаль палова вагі дарослага кенгуру, паведамляе Reuters.
Прыродаахоўнікі лічаць, што калісьці Баарак належала камусьці з фермераў. Яны папярэджваюць: варта абстрыгаць авечак як мінімум раз на год, бо інакш воўна працягвае расці і перашкаджае жывёле. Напрыклад, Баарак так абрасла воўнаю, што тая навісла над вачамі, і яна практычна нічога не бачыла.
Цяпер авечка знаходзіцца пад аховай адной з мясцовых службаў аховы жывёл.