Стала вядомая лічба: з лета 2020 года распачата больш за 2300 палітычных крымінальных справаў
Пра гэта заявіў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч у сюжэце на БТ, прысвечаным вынікам «Усебеларускага сходу».

«Відавочна, што ўсе праваахоўнікі ацэньваюць вынікі [Усебеларускага народнага] сходу праз прызму постэлектаральных падзеяў, якія адбыліся ў краіне пачынаючы з лета 2020 года. Так, падраздзяленнямі Следчага камітэта распачата і расследуецца больш за 2300 крымінальных справаў экстрэмісцкай скіраванасці», — заявіў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч на БТ.
Пад «экстрэмісцкай скіраванасцю» ў Беларусі цяпер разумеюць пераважна справы аб публічных пратэстах.
Такога маштабу палітычных рэпрэсій Еўропа не ведала ад часоў фашысцкай дыктатуры ў Грэцыі ў 1970-я і ваеннага становішча ў камуністычнай Польшчы ў 1981-1983.
Каментары