Скрыншот відэа міліцыі

Скрыншот відэа міліцыі

Мужчыну прызналі вінаватым у наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці — хуліганстве (ч. 1 арт. 339 КК). У выніку яго дзеянняў Полацкаму аддзелу Дэпартамента аховы была нанесена шкода на 803 рублі 98 капеек — у міліцэйскага аўтамабіля Geely быў пашкоджаны капот і левая стойка.

Суд прысудзіў яму штраф у памеры 100 базавых велічынь (2900 рублёў) і 200 гадзін грамадскіх работ.

Здарэнне адбылося ўвечары 27 кастрычніка. Мужчына быў у гасцях у інтэрнаце, кампанія выпівала. Затым мужчына выйшаў на балкон і некалькі разоў стрэліў з пнеўматычнага пісталета па машыне Дэпартамента аховы. У ёй знаходзіліся супрацоўнікі.

У крыві ў яго было больш за 3 праміле алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0