Міліцыянеры затрымалі двух мужчын — Андрэя Залатарова і Яўгена Касенку. На іх склалі пратаколы за «парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў».

Мужчыны сваёй віны не прызналі. Паводле іх слоў, стужкі ўжо віселі, калі яны прыйшлі. Суд адбыўся праз трое сутак пасля затрымання. Першамайскі суд (суддзя — Максім Трусевіч) прызнаў Яўгена Касенку вінаватым, нягледзячы на тое што на відэа ён сябе не пазнаў — там шэсць чалавек вешалі стужкі.

Віну Касенкі даказвалі… слядамі на снезе. Пратэктар яго абутку нібыта супаў са следам на снезе каля плота «на месцы правапарушэння».

Справу Залатарова адправілі на дапрацоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0