Новае радовішча нафты адкрыта ў Хойніцкім раёне, на глыбіні больш за 4,2 тыс. м атрыманы прыток нафты дэбітам 20 тон у суткі, піша БелТА.
Свідравіна №1 Усходне-Ізбыньская знаходзіцца ў Хойніцкім раёне. Гэта цэнтральная структурная зона Прыпяцкага прагіну.
Паводле папярэдніх ацэнак, сутачны дэбіт нафты дасягне не менш за 50 тон. Гэта лёгкая кандыцыйная нафта, якая здабываецца стандартнымі спосабамі.
Летась у Хойніцкім раёне адкрылі тры новыя радовішчы нафты.