«Нам варта абмеркаваць шэраг важных пытанняў. Вядома, асноўнае пытанне — апарат Рады бяспекі і функцыянаванне Рады бяспекі ў цэлым, старшынёй якога па пасадзе з'яўляецца прэзідэнт. Нам трэба дашліфаваць некаторыя дакументы па функцыянаванні Рады бяспекі. Хацелася б на падставе досведу Расіі, Казахстана, іншых дзяржаў, блізкіх нам, ведаць, як яны забяспечваюць функцыянаванне Рады бяспекі», — адзначыў Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што і раней у Беларусі абапіраліся на досвед функцыянавання радаў бяспекі ў гэтых краінах.

«Тым не менш у адпаведнасці з нашымі ўмовамі нам трэба сур'ёзна выстраіць, а дзе-нідзе і перастроіць працу Рады бяспекі», — заявіў ён.

«Рада бяспекі павінна збірацца рэгулярна. На ёй павінны абмяркоўвацца фундаментальныя пытанні бяспекі і абароны нашай дзяржавы. Як правільна было адзначана, сёння бяспека шматбаковая. Пачынаючы ад харчовай і ў цэлым эканамічнай бяспекі да ваенных пагроз. Таму занадта шырокі спектр пытанняў, якія трэба вырашаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0