Суд прызнаў усіх дзесяцёх вінаватымі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнула парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый.

Тром абвінавачаным прызначылі хатнюю хімію: па паўтара гады для 25-гадовай настаўніцы замежных моў Марыны Глазавай і Яраслава Ярашука, 20-гадовая студэнтка трэцяга курса філфака БДУ Марына Сірэцан атрымала год.

Федарэнка, Каўпачыка, Якубука, Дзенісенку, Літвіна суд адправіў на звычайную хімію (у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу) на паўтара гады, Максіма Жарава і Вадзіма Варановіча — на два гады.

Падчас абвяшчэння прысуду камусьці са сваякоў абвінавачаных стала дрэнна — жанчыне выклікалі хуткую.

Пасля абвяшчэння хтосьці ў зале крыкнуў: «Жыве Беларусь!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0