Грамадства

«Здзейсніў не менш за тры кідкі»: былому ратавальніку Рыгору Давыдаву далі чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Суд Фрунзенскага раёна асудзіў 26-гадовага Рыгора Давыдава — былога супрацоўніка МНС — на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 293 КК, паведамляе spring96.org.

Суддзя — Юлія Блізнюк. Дзяржаўнае абвінавачанне — Аліна Касьянчык.

У чым прызналі вінаватым?

Згодна з фармуліроўкай абвінавачання, ён нібыта здзейсніў не менш за тры кідкі нявызначанымі прадметамі ў бок праезнай часткі і спецыяльнага транспарта 10 жніўня недалёк ад ГЦ «Рыга». Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў пагроме, а ўзброены супраціў супрацоўнікам міліцыі, які першапачаткова прысутнічаў у абвінавачанні, выключылі з яго.

Падчас першага пасяджэння былі прагледжаныя відэаматэрыялы справы. На іх асоба, якую немагчыма вызначыць, здзяйсняе, са слоў дзяржабвінаваўцы, «замахванні нявызначаным прадметам». Напрамак і супрацоўнікі, у бок якіх ажыццяўляліся замахванні, таксама не выяўленыя: у справе няма пацярпелых.

На судзе Рыгор віну не прызнаў і адмовіўся ад сведчанняў.

Падчас апошняга слова ён папрасіў прабачэння ў бацькоў, што за чатыры месяцы ім давялося перажываць за яго, а таксама падзякаваў усім за падтрымку. Ён сказаў, што шмат гадоў аддаў на абарону жыццяў людзей, нават рызыкуючы сваім жыццём. Звярнуў увагу, што ён даў прысягу і ведае, што такое выконваць закон, таму не парушаў яго і не здзяйсняў таго, у чым яго абвінавачваюць.

Суддзя Юлія Блізнюк асудзіла хлопца на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Спагнанне пазова Мінсктранса ў 21 тысячу 831,69 рубля і дзяржпошліна памерам 1158 рублёў вылучаныя ў асобную грамадзянскую вытворчасць. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах6

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

«Звольнілася пасля яго прапановы зрабіць пластыку грудзей». Жанчына расказала, як працавала асабістай памочніцай шэйха4

Міліцыянеры стралялі ў нагу вяскоўцу, які ішоў на іх з нажом2

Жанчына праглынула асу разам з газіроўкай і ледзь не памерла1

Зянковіч расказаў, як у СІЗА паклаў пад вядро газету з партрэтам Лукашэнкі і пісаў тлумачальную2

Ксяндза Генрыха Акалатовіча вярнулі ў калонію

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы3

Кожныя два метры — пераход. Сюрпрыз для веласіпедыстаў у Мінску1

Сырскі папрасіў Трампа дапамагчы Украіне перанесці вайну на тэрыторыю Расіі7

Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус, што ваяваў на баку Расіі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах6

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць