Грамадства

У калідоры суда ў Смаргоні нехта крыкнуў «Жыве Беларусь» — і тут пачалося

Заведзеная крымінальная справа па артыкуле 339 КК «Хуліганства».

Фота з таго самага калідора суда, даслалі смаргонцы для tut.by.

Гісторыя пачалася 18 лютага. У той дзень у Смаргонскім раённым судзе выносіўся прысуд па крымінальнай справе супраць Руслана Валюка і Ірыны Маркавай. Іх вінавацілі па артыкуле «Паклёп», маўляў, яны распаўсюджвалі ў Смаргоні улёткі, якія абражалі міліцыю. Раней па гэтым артыкуле да двух з паловай гадоў хіміі быў асуджаны рэдактар «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан.

У выніку Валюк атрымаў два гады хіміі, а Маркава — два гады хатняй хіміі. Калі прысуд ужо быў вынесены, то на калідоры суда нехта выгукнуў «Жыве Беларусь», некаторыя адказалі на гэта «Жыве». У той самы час у суседнім зале адбываўся разгляд крымінальнай справы на чале са старшынькай Смаргонскага суда Людмілай Пятровай.

Калі Пятрова пачула выгукі, то выйшла з залы, пачала казаць, што гэта непавага да суда, пагражала выклікаць міліцыю. Сама Пятрова стала ля турнікета і нікога не выпускала з памяшкання. Тады частка людзей проста адчынілі вокны і сталі адтуль выскокваць на снег. Цікава, што тое акно знаходзіцца проста насупраць раённай міліцыі.

Чытайце таксама:
У Смаргоні пасля абвяшчэння прысуду выклікалі АМАП і нікога з прысутных не выпускаюць

Рамуальд Улан расказвае, што таксама быў на вынясенні прысуду, але падзеі ў калідоры ўжо не заспеў, бо спяшаўся на працу, таму сышоў раней. «У той самы дзень дапыталі восем чалавек, але затрымалі толькі аднаго. На наступны дзень, у пятніцу, затрымалі чатырох чалавек, у тым ліку і мяне, — кажа спадар Улан. — Нас пратрымалі ў ізалятары да панядзелка, а ўжо потым суддзя Боландзь адправіў усе пратаколы на дапрацоўку, а людзей вызвалілі».

Апроч Улана, на суткі трапілі Яўген Новікаў, Ілля Петуноў, Людміла Сульжыцкая. А вось Сяргею Траю пашанцавала меней — ён адседзеў 5 сутак.

Чытайце таксама:
Ідзе аблава на смаргонскіх актывістаў. Напярэдадні ў судзе хтосьці выгукнуў «Жыве Беларусь!»

Пакуль затрыманыя знаходзіліся ў ізалятары, была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Сярод падазраваных — усе тыя людзі, якія знаходзіліся на вынясенні прысуду Валюку і Маркавай.

Вялася відэаздымка працэсу, таму з падазраванымі праблем няма, а вось разглядзець на відэа, хто менавіта крычаў «Жыве Беларусь» не атрымліваецца, відэа кепскай якасці.

«Ціснуць вельмі моцна, мне кажуць, што хіміяй не абыдзецца, напрыклад», — кажа Рамуальд Улан. Ягоная апеляцыя будзе разгледжана ў Гродне 11 сакавіка, калі яна не скасуе пакаранне, то рэдактару давядзецца адправіцца на хімію.

Затрыманні ў Смаргоні працягваюцца, затрыманая маці дваіх непаўналетніх дзяцей Ніна Шыш, паплечнікі спадзяюцца, што яе адпусцяць на волю.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць