«Ёсць нейкая зацыкленасць на прасоўванні, насаджэнні дэмакратыі ў іх разуменні гэтага слова. Так, дэмакратыя неабходная. Ёсць пэўныя дэмакратычныя нормы, якіх неабходна прытрымлівацца. Але высакародныя мэты не павінны дасягацца невысакароднымі метадамі», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

«Урэшце рэшт мы ўсе прыйдзем да гэтай высакароднай мэты. Можа, хтосьці хутчэй, хтосьці даўжэй. Але трэба ўлічваць разнастайнасць развіцця нацый, нацыянальныя псіхалагічныя асаблівасці народаў. Думаю, што адсутнасць разумення гэтага моманту з'яўляецца прычынай таго, што сёння ёсць шэраг праблем ва ўзаемаадносінах Захаду не толькі з Беларуссю, але і з Расіяй», — лічыць кіраўнік МЗС.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?