БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка, які з'яўляецца прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК), выступае на Алімпійскім сходзе НАК, паведамляе БелТА.

Адной з галоўных тэм сходу — падрыхтоўка беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў у Токіа, што пройдуць улетку.

Лукашэнка пацікавіўся ў кіраўніцтва Мінспорту, якія высновы зробленыя пасля Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра і якія меры па ліквідацыі недахопаў у падрыхтоўцы спартсменаў.

На Алімпіядзе ў Бразіліі ў 2016 годзе беларусы заваявалі 9 медалёў: 1 залаты, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя. Гэта найменшая колькасць з усіх Летніх Алімпіядаў (у Лондане было 10 узнагародаў)

«Першачарговая задача на найбліжэйшыя месяцы - сфармаваць баяздольны спартыўны «дэсант» у Токіа. Мы туды паедзем змагацца, нам будзе няпроста. Дакладна так, як Расію, па-народнаму кажучы, нас будуць плюшчыць з усіх бакоў. І мы павінны вытрымаць».

«Едзем у Токіа біцца. І чым больш ціснуць на людзей, тым большы супраціў. У гэтых умовах трэба паказваць вынік, каб даказаць ім, што мы не з Месяца зваліліся. Трэба даваць вынік! Я разумею, гэта спорт. Але зубамі ўчапіцеся і пакажыце, што вы можаце», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0