Расія, Беларусь і Казахстан маюць намер уступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю як адзіная мытная прастора і спыняюць перамовы па далучэнні да СГА асобна ўзятай кожнай краіны,
паведаміў сёння прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін пасля пасяджэння Найвышэйшага органа Мытнага саюзу трох краін.

«Кіраўнікі ўрадаў Расіі, Беларусі і Казахстана маюць намер паведаміць СГА пра намер пчаць перамовы пра далучэнне Мытнага саюзу трох краін як адзінай мытнай тэрыторыі і пра спыненне перамоваў па далучэнне да СГА асобна ўзятай краіны», -- сказаў сёння прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін па выніках пасяджэння Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС.

«Нашым агульным прыярытэтам застаецца ўступленне краін да СГА, але ўжо ў якасці адзінай мытнай прасторай», – патлумачыў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?