Учора быў 1191 выпадак.

З пачатку пандэміі, якой дарэчы амаль год, зарэгістраваныя 284 500 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 274 743 пацыенты.

За ўвесь час, згодна з афіцыйнымі звесткамі, памерлі 1957 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 19 458 тэстаў (за ўвесь час — 4 861 238).