Дзмітрыева затрымалі 4 кастрычніка. 

Ён удзельнічаў у Маршы на праспекце Машэрава, калі туды прыехаў вадамёт. 

Мужчына на эмоцыях узяў металічную трубу і кінуў у напрамку вадамёта — у заднюю частку цыстэрны.

Затым ён падняў трубу і паклаў разам са смеццем. Быў затрыманы ў той жа дзень каля свайго дома.

Спачатку дзеянні Дзмітрыева хацелі расцаніць як «пагрозу гвалту ў дачыненні да міліцыі», пазней гэтае абвінавачванне знялі. Але ж абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках: мужчына выходзіў на праезную частку дарогі. Сваю віну ў гэтым Дзмітрыеў прызнаў цалкам.

У апошнім слове ён сказаў: «Я не дрэнны чалавек і ўжо сапраўды не злачынец. Працаваў у структуры МНС пажарным ратавальнікам. Я першы раз у жыцці спатыкнуўся і абавязваюся больш так не паступаць. Хачу звярнуцца да тых, хто прыйшоў сёння мяне падтрымаць, тых, хто падтрымліваў мяне і дапамагаў увесь гэты час: дзякуй усім велізарны за ўсё, што вы для мяне робіце, ведайце, што я вас усіх вельмі моцна люблю і моцна вас усіх абдымаю. Памятайце, што ніхто не забыты і нішто не забыта. Быць дабру!»

Суддзя Юлія Густыр прысудзіла Дзмітрыеву 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0