Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаная 24 жніўня 2020 года, «маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, у адной з сацыяльных сетак пасля прагляду, размешчанага ў публічным доступе паведамлення, што змяшчала фотавыявы ўчастковага інспектара міліцыі Баранавіцкага РАУС, размясціла пад ім каментар».

Пасля публікацыі паведамлення жанчына адзначыла фотавыяву ацэнкай «клас» і апублікавала на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў 2 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. З яе таксама спагналі 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды на карысць пацярпелага.