«Мне ўвогуле так проста і сказалі, што з-за пратэстаў. Сказалі, што міліцыя пра цябе пыталася, сам усё разумееш. Фактычна з-за маёй грамадзянскай пазіцыі мяне і прыбралі», — сказаў мужчына.

Першыя 15 сутак сёлета Краўчанку прысудзілі ў судзе Савецкага раёна 25 студзеня за фота каля навагодняй ёлкі. Усяго ён адседзеў у ІЧУ Буда-Кашалёва 28 сутак. Ад першага дня затрымання гамяльчук трымаў галадоўку.