Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбяцца:

3 сталовыя лыжкі алею

500 г бульбы

140 г зялёных алівак без костачкі

1 лімон (падзяліць на чвэртачкі)

8 лаўровых лістоў

6 зубчыкаў часнаку

4 вялікія курыныя ножкі

прыправа

  1. Нагрэйце духоўку да 180ºС.
  2. У форму для выпякання наліце алею, пакладзіце абабраную бульбу, аліўкі, чвэртачкі лімона, лаўровы ліст і часнок.
  3. Перамяшайце ўсё разам, каб кожны інгрыдыент быў пакрыты алеем. Дадайце курыныя ножкі і пасыпце зверху прыправай.
  4. Пастаўце форму ў духоўку і выпякайце на працягу гадзіны. Праз гадзіну пераканайцеся, што бульба мяккая, а ножкі запякліся. Затым дапякайце яшчэ 15 хвілін, каб скура курыных ножак стала хрумсткай.
  5. Дастаньце форму з духоўкі. Запечаныя зубчыкі часнаку раздушыце лыжкай і перамяшайце з мясным сокам ад курыных ножак.

Смачна есці!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?