Грамадства

Пракурор просіць 6 гадоў калоніі для жыхара Віцебска з анказахворваннем, якога судзяць за гвалт над міліцыяй

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 26 лютага адбыліся спрэчкі бакоў у справе Уладзіміра Малахоўскага, якога абвінавачваюць паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў МУС»), паведамляе spring96.org.

Журналістаў і сваякоў падсуднага на паседжанне не пусцілі — трапіла толькі жонка. Яна паведаміла, што пракурорка запатрабавала прызнаць яе мужа вінаватым і пакараць пазбаўленнем волі на 6 гадоў.

«Пракурорка просіць пакараць майго мужа 6 гадамі калоніі. Адвакатка настойвае, што мера пакарання мусіць быць не звязаная з пазбаўленнем волі, бо Уладзімір мае інваліднасць, хварэе на анкалогію і выхоўвае дваіх няпоўнагадовых дзяцей. Прысуд абвесцяць у панядзелак 1 сакавіка», — паведаміла жонка Уладзіміра Малахоўскага Ірына.

Справу Уладзіміра Малахоўскага разглядае суддзя Таццяна Родзіна. Сваякоў падсуднага, паплечнікаў і журналістаў на працэс не пускаюць: спасылаюцца на тое, што ў зале суду мала месца. Прапускаюць толькі жонку і ўдзельнікаў працэсу, у тым ліку трох пацярпелых міліцыянтаў. Па словах спадарыні Ірыны, 26 лютага ў судовай зале адна з лавак была перавернутая «дагары нагамі». Але нават у такой сітуацыі хапіла б месца, каб на паседжанні прысутнічалі іншыя слухачы.

Жонка абвінавачанага паведаміла таксама, што на паседжанні ў пятніцу яе муж выглядаў лепш, чым у сераду 24 лютага, калі Уладзіміра некалькі разоў выводзілі з залы «папіць вады». Падчас судовых спрэчак суддзя дазволіла Малахоўскаму, адказваючы на пытанні, не ўставаць з лаўкі. Жонка кажа, што яе муж у СІЗА прастудзіўся і зараз у яго бранхіт. 

Паводле абвінавачання, Уладзімір Малахоўскі падчас затрымання на несанкцыянаваным шэсці 13 верасня спрабаваў нанесці траўмуючыя ўдары па розных часцях цела міліцыянтаў, завалодаў міліцэйскім жэтонам, а пазней, ужо будучы затрыманым і знаходзячыся ў аўтазаку, распыліў газ з балончыку ў бок міліцыянтаў. 

Адвакатка падчас спрэчак сцвярджала, што факт ужывання балончыку ў аўтазаку застаўся недаказаным.

Пацярпелымі на працэсе выступаюць міліцыянты Юрый Качыхін, Аляксей Емяльянаў і Пазнякоў. Усе трое выставілі грамадзянскія пазовы аб маральнай кампенсацыі на суму 1000 рублёў кожны.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі9

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў13

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі9

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць