Грамадства

Мы падлічылі колькасць паліткрымінальнікаў па абласцях. Лічбы ўражваюць 

Найгоршыя рэпрэсіі абрынуліся на Мінск і Брэсцкую вобласць. З гарадоў асабліва пацярпелі Брэст, Пінск, Гродна, Смаргонь і Мінск. 

Дэманстрант у Мінску. Жнівень 2020-га.

Незалежная сацыялогія ў Беларусі пад забаронай, таму грамадства, у якім мы жывём, стала для нас шмат у чым terra incognita. Мы ведаем яго эмпірычна, а пра рэгіянальныя адрозненні, напрыклад, можна меркаваць толькі па ўскосных паказчыках. Сацыёлагі параўноўваюць аўтарытарныя рэжымы з ракой пад лёдам. Мы ведаем, што вада цячэ, але як хутка, у якіх месцах віры і бухты? Эканаміст Павел Данэйка ахарактарызаваў стан беларускага грамадства іншай метафарай: гэта як пацыент з дэфіцытам кальцыю. Такі арганізм схільны да пераломаў, але што ён зломіць: палец? руку? шыйку сцягна? — прадказаць немагчыма.

Варта зазначыць наперад, што дакладная лічба фігурантаў палітычных спраў невядомая. У спісе, сабраным праваабаронцамі «Вясны», — 850 прозвішчаў. «Наша Ніва» дадала да яго яшчэ 5 — вядомых нам, але адсутных у спісе вясноўцаў або наяўных у спісе на dissidentby.com і адсутных у вясноўцаў.

Па стане на 26 лютага нам вядома пра наступную колькасць фігурантаў палітычных спраў.

  • Брэсцкая 183
  • Віцебская 33
  • Гомельская 70
  • Гродзенская 112
  • Магілёўская 24
  • Горад Мінск 312
  • Мінская 58
  • Месца жыхарства няяснае 63

У прапорцыі на 100 тысяч насельніцтва гэта

  • Брэсцкая 13,5
  • Віцебская 2,9
  • Гомельская 5,0
  • Гродзенская 10,9
  • Магілёўская 2,4
  • Горад Мінск 15,4
  • Мінская 3,9

Дзяржпрапаганда спрабавала падаць пратэсты як «польскую інтрыгу», але лічбы паказваюць, што колькасць рэпрэсаваных, якая адлюстроўвае ступень пратэснай актыўнасці, вышэйшая ў абласцях, дзе доля палякаў і каталікоў меншая (на Берасцейшчыне больш рэпрэсаваных, чым на Гродзеншчыне, а на Гомельшчыне — чым на Віцебшчыне). 

Дзяўчаты з плакатам у Слуцку, Мінская вобласць. Жнівень 2020-га. Ілюстрацыйнае фота.

У кожным разе, лічбы рэпрэсій сведчаць, што рух за свабодныя выбары і супраць Аляксандра Лукашэнкі — агульнанацыянальны, а рэпрэсіі набылі масавы характар ва ўсіх рэгіёнах.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць